__NOTOC__

6 чэрвеня — сто пяцьдзясят сёмы (сто пяцьдзясят восьмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі

848: Карл II Лысы быў каранаваны ў Арлеане як кароль Аквітаніі. 1523: Густаў I Васа становіцца каралём Швецыі, разарваўшы Кальмарскую унію.

1633: Ліпнішкі атрымалі гарадскі герб. 1664: Перамога войска ВКЛ над маскоўскім у бітве пад Віцебскам. 1696: Першая баявая аперацыя рускага флоту: Азоў адрэзаны ад мора. 1757: У Віцебску згарэў Ніжні замак, больш не аднаўляўся. 1761: Міхаіл Ламаносаў адкрыў існаванне атмасферы на Венеры ў час праходжання планеты па дыску Сонца. 1867: Польскі тэрарыст Беразоўскі здзейсніў замах на рускага цара Аляксандра II. 1883: У Маскве асвечаны Храм Хрыста Збавіцеля. 1944: У ходзе Другой сусветнай вайны войскі саюзнікаў высадзіліся ў Нармандыі, адкрыты Другі фронт. 1962: Заснавана Беларускае таварыства аховы прыроды. 1997: Беларусь усталявала дыпламатычныя адносіны з Саудаўскай Аравіяй. 2012: Праходжанне Венеры па дыску Сонца.

Нарадзіліся

1519: Андрэа Чэзальпіна, італьянскі медык 1599: Дыега Веласкес, іспанскі мастак (пам. 6.8.1660) 1756: Джон Трамбал, амерыканскі мастак 1799: Аляксандр Пушкін, рускі паэт і пісьменнік (пам. 10.2.1837) 1841: Эліза Ажэшка, польская пісьменніца (пам. 18.5.1910) 1842: Ягор Замыслоўскі, гісторык, археограф, педагог (пам. 9.5.1896) 1844: Канстанцін Апалонавіч Савіцкі, рускі мастак-перасоўнік (пам. 13.2.1905) 1850: Карл Фердынанд Браўн, фізік 1857: Аляксандр Міхайлавіч Ляпуноў, рускі матэматык, стваральнік тэорыі ўстойлівасці раўнавагі і руху 1868: Роберт Фалкан Скот, англійскі марскі афіцэр, падарожнік, адзін з першаадкрывальнікаў Паўднёвага полюса (пам. 1912) 1875: Томас Ман, нямецкі пісьменнік (пам. 12.8.1955) 1879: Леслі Патрык Аберкрамбі, англійскі архітэктар 1881: Ота Гейгенбергер, нямецкі мастак 1886: Марк Блок, французскі гісторык (пам. 16.6.1944) 1895: Мікалай Аляксандравіч Шчорс, камандзір Грамадзянскай вайны 1932: Уладзімір Сеўрук, партыйны і грамадскі дзеяч, публіцыст і перакладчык (пам. у 2005)Нацыянальная бібліятэка Беларусі 1937: Іван Некрашэвіч, заслужаны архітэктар Беларусі, лаўрэат прэміі Савета Міністраў СССР 1947: Валерый Даўгала, сучасны беларускі мастак-манументаліст 1947: Уладзімір Матрос, акцёр, рэжысёр Гомельскага тэатра лялек, заслужаны артыст Беларусі 1950: Аляксей Дудараў, беларускі драматург 1952: Уладзімір Уладзіміравіч Іваноў, беларускі артыст балета 1954: Урвэ Тыйдус, эстонскі дзяржаўны дзеяч, міністр культуры 1959: Дэйв Шульц, амерыканскі барэц, алімпійскі чэмпіён 1967: Пол Джамаці, амерыканскі акцёр 2001: Коўл Хокер, амерыканскі бягун, алімпійскі чэмпіён

Памерлі

1569: Юрый Аляксандравіч Хадкевіч, дзяржаўны дзеяч ВКЛ (нар. 1524) 1829: Нэнсі Шанаўдытыт, апошняя прадстаўніца індзейскага народа беатук 1934: Браніслаў Эпімах-Шыпіла, беларускі мовазнавец і выдавец (нар. 4.9.1859) 1956: Язэп Фарботка, беларускі нацыянальны дзеяч, паэт, фатограф, навуковец (нар. 5.9.1893) 1962: Іў Кляйн, французскі мастак 1964: Альбіна Асіповіч, амерыканская плыўчыха, алімпійская чэмпіёнка 1976: Андрэ Бодэн, французскі жывапісец 1980: Генры Мілер, амерыканскі пісьменнік і мастак (нар. 26.12.1891) 2010: Паўль Вундэрліх, нямецкі мастак 2011: Уладзімір Конан, беларускі філосаф, гісторык, літаратурны крытык (нар. 23.4.1934) 2012: Рэй Брэдберы, амерыканскі пісьменнік-фантаст

Святкуюць Швецыя: Нацыянальны дзень Швецыі Англія: Дзень каралевы Балівія: Дзень настаўніка Паўднёвая Карэя: Дзень памяці

Крыніцы

606