__NOTOC__ 7 верасня — дзвесце пяцідзесяты (дзвесце пяцьдзясят першы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі 1159: Аляксандр III стаў Папам Рымскім 1581: У ходзе Інфлянцкай вайны войскі Рэчы Паспалітай на чале з Стэфанам Баторыям пачалі аблогу Пскова. 1621: Войскі Рэчы Паспалітай перамаглі армію Асманскай імперыі падчас бітвы пры Хоціне. 1667: Сімяон Полацкі прызначаны настаўнікам рускага царэвіча Аляксея Міхайлавіча. 1764: Каралём польскім і вял. кн. літоўскім абраны Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. 1812: У ходзе руска-французскай вайны адбылася Барадзінская бітва. 1822: Бразілія абвясціла незалежнасць ад Партугаліі. 1941: У Чыкага заснаваны Беларускі камітэт дапамогі ахвярам вайны (з кастрычніка 1941 Беларуска-амерыканская нацыянальная рада). 2003: Гарадскія ўлады Полацка ўстанавілі помнік у гонар літары «Ў»

Нарадзіліся

1533: Елізавета I, каралева англійская 1705: Матэус Гюнтэр, нямецкі жывапісец 1707: Жорж-Луі Леклерк дэ Бюфон, французскі натураліст 1717: Агуй, кітайскі военачальнік 1726: Франсуа-Андрэ Данікан Філідор, французскі шахматыст 1811: Уільям Хемслі Эмары, амерыканскі батанік 1829: Фрыдрых Аўгуст Кекуле, нямецкі хімік-арганік 1860: Бабуля Мозес, амерыканская мастачка-аматарка 1863: Енс Фердынанд Вілумсен, дацкі мастак 1870: Аляксандр Купрын, рускі пісьменнік (пам. 25.8.1938) 1885: Палута Бадунова, дзяячка беларускага нацыянальнага руху (пам. 29.11.1938) 1899: Уладзімір Калпакчы, савецкі вайсковы дзеяч (пам. 17.5.1961) 1915: Кіёсі Іта, японскі матэматык 1919: Алесь Асіпенка, беларускі пісьменнік, сцэнарыст 1930: Бадуэн I, кароль Бельгіі 1936: Бадзі Холі, амерыканскі спявак 1941: Уладзімір Гайдук, беларускі паэт 1946: Альгерд Лукашэвіч, польскі акцёр 1955: Яфім Ісакавіч Зельманаў, амерыканскі матэматык 1958: Віктар Ганчар, беларускі палітык 1966: Гунда Німан-Штырнеман, нямецкая канькабежка 1975: Аксана Васільева, беларускі гісторык моды 1982: Эмешэ Сас, венгерская фехтавальшчыца, алімпійская чэмпіёнка 1985: Алена Ланская, беларуская спявачка 1994: Марэн Лундбю, нарвежская скакуха з трампліна 2000: Арыярн Тытмус, аўстралійская плыўчыха, алімпійская чэмпіёнка

Памерлі

1151: Жафруа V Анжуйскі 1186: Іаан Наўгародскі, першы наўгародскі архіерэй у сане архіепіскапа 1731: Еўдакія Лапухіна, першая жонка Пятра I (нар. 9.7.1669) 1812: Аляксандр Кутайсаў, генерал-маёр, герой Айчыннай вайны 1812 года 1824: Аўгуст Бекю, медык, прафесар Віленскага ўніверсітэта, айчым паэта Юльюша Славацкага (нар. 3.5.1775) 1907: Франсуа Арман Сюлі-Прудом, французскі паэт, першы Нобелеўскі лаўрэат па літаратуры 1901 (нар. 16.3.1839) 1951: Джон Слоан, амерыканскі мастак, лідар школы імпрэсіяністаў 1989: Анатоль Трус, беларускі акцёр 1997: Мабуту Сесэ Секо, кіраўнік Заіра (нар. 14.11.1930) 2011: Руслан Салей, беларускі хакеіст (нар. 2.11.1974) 2011: Сяргей Астапчук, беларускі хакеіст (нар. 19.3.1990) 2011: Надзея Траян, савецкая разведчыца 2016: Джозеф Келер, амерыканскі матэматык

Святкуюць Бразілія: Дзень незалежнасці ЗША: Дзень працы Украіна: Дзень ваеннай разведкі Мазамбік: Дзень перамогі

907