__NOTOC__

7 жніўня — дзвесце дзевятнаццаты (дзвесце дваццаты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі 626: Скончылася аблога Канстанцінопаля падчас персідска-візантыйскай вайны. 768: Пачатак пантыфікату Стэфана ІІІ, 94-га папы рымскага. 1669: Паўстанне супраць галандцаў у горадзе Паданг на Суматры. 1714: Гангуцкая бітва, першая перамога расійскага флота. 1720: Бітва пры Грэнгаме, апошняя бітва Паўночнай вайны (1700—1721). 1782: У Санкт-Пецярбургу адкрыта скульптура Медны коннік. 1915: Спынілася выданне газеты «Наша ніва». 1941: Савецкія войскі пакінулі Шацілкі (зараз горад Светлагорск). 1943: Пачатак Смаленскай аперацыі савецкіх войскаў. 1944: Запушчаны першы амерыканскі праграміруемы камп’ютар «Марк I». 1947: Тур Хеердал на бальсавым плыце «Кан-Цікі» дасягнуў астравоў Туамоту ў Палінезіі. 2008: Пачалася вайна ў Паўднёвай Асеціі.

Нарадзіліся thumb|120px|Пётр Крачэўскі. 1707: Карл Гюнтэр Людавіцы, нямецкі лексікограф, эканаміст 1779: Карл Рытэр, нямецкі географ 1878: Марыя Каспар-Фільзер, нямецкі жывапісец 1879: Пётр Крачэўскі, беларускі палітык, 3-і старшыня Рады БНР (пам. 8.3.1928) 1910: Якуб Ермаловіч, беларускі празаік (пам. 18.4.1987) 1929: Джо Бэр, амерыканская мастачка 1932: Адам Мальдзіс, беларускі літаратуразнавец, гісторык, грамадскі дзеяч, даследчык сувязяў беларускай культуры 1933: Элінор Острам, лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (2009) 1942: Каэтану Велозу, бразільскі кампазітар 1947: Сафія Ратару, савецкая малдаўская, расійская і ўкраінская поп-спявачка 1949: Генадзь Шкуратаў, беларускі акцёр 1954: Алег Трусаў, беларускі археолаг, гісторык, грамадскі і палітычны дзеяч, старшыня Таварыства беларускай мовы 1955: Алесь Жамойцін, беларускі паэт 1958: Віктар Манаеў, беларускі акцёр 1966: Джымі Вэйлз, амерыканскі інтэрнэт-прадпрымальнік, заснавальнік Вікіпедыі 1982: Яна Аляксандраўна Клачкова, украінская плыўчыха

Памерлі

1834: Жазеф Мары Жакар, французскі вынаходнік праграмаванага ткацкага станка 1848: Ёнс Якаб Берцэліус, шведскі хімік 1899: Якаб Марыс, нідэрландскі мастак 1921: Аляксандр Блок, рускі паэт 1938: Канстанцін Станіслаўскі, рускі тэатральны дзеяч (нар. 17.1.1863) 1941: Рабіндранат Тагор, бенгальскі пісьменнік і філосаф, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1913) 1947: Антон Дзянікін, расійскі военачальнік, палітычны і грамадскі дзеяч, мемуарыст (нар. 1872) 1987: Анатоль Папанаў, рускі акцёр 1995: Максім Танк, беларускі паэт і грамадскі дзеяч (нар. 17.9.1912) 2011: Хары Холкеры, фінляндскі палітычны дзеяч, прэм’ер-міністр 2018: Антон Лемдэн, аўстрыйскі мастак 2023: Уільям Фрыдкін, амерыканскі кінарэжысёр

Святкуюць Кірыбаці: Дзень моладзі Кот-д’Івуар: Дзень незалежнасці

807