Свята-Міхайлаўская царква — праваслаўны храм у імя святого архангела Міхаіла ў в. Аўсямірава Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.
Гісторыя
Пабудавана на вясковых могілках у 1-й палавіне XIX стагоддзя з дрэваИсторико-статистическое описание Минской епархии, составленное ректором Минской духовной семинарии архимандритом Николаем. Спб., 1864.. Прыпісана да царквы ў гонар Раства Прасвятой Багародзіцы ў в. Радчыцк.
Архітэктура
Помнік народнага дойлідства. Падоўжна-восевую кампазіцыю складаюць шатровая 2-ярусная 4-гранная званіца-прытвор, кароткі і нізкі бабінец, прамавугольная малітоўная зала, якая пераходзіць у трохгранную апсіду. Канёк вальмавага даху фланкіраваны цыбулепадобнай галоўкай і макаўкай. Гарызантальна ашаляваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007. Историко-статистическое описание Минской епархии, составленное ректором Минской духовной семинарии архимандритом Николаем. Спб., 1864.
Спасылкі
Катэгорыя:Аўсямірава Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:Храмы Святога Міхаіла Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Столінскага раёна Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:1780 год у Беларусі Катэгорыя:Храмы Пінскай і Лунінецкай епархіі