Вялі́кія Ляско́вічы. Сустракаецца таксама варыянт Вэлі́кі Ляско́вічы (, ) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сігневіцкага сельсавета. Размешчана за 30,5 км ад Бярозы, за 35,5 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.

Гісторыя Узгадваецца ў 1864 годзе як вёска пад назвай Лясковічы ў Чарнякоўскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. У 1890 годзе в. Лясковічы, таксама маёнтак Вялікія Лясковічы. Разам з маёнткам Малыя Лясковічы і маёнткам Лаза-Лясковічы памешчыку Івану Бічу належала 1070 дзес. зямлі. У другой палове XIX ст. ў маёнтку Лясковічы быў пабудаваны сядзібны драўляны дом, закладзены невялікі пейзажны парк з сістэмай каналаў і сажалак, побач размяшчалася капліца (не захавалася). Сучасную назву атрымала ў канцы XIX ст., працавалі хлебазапасны магазін і малочная крама.

З 1915 года акупіраваны германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені—жніўні 1920 на кароткі час устаноўлена савецкая ўлада. З 1921 года — у складзе Польшчы, в. Лясковічы Чарнякоўскай гміны Палескага ваяводства, з 1926 года — у Міжлескай (былой Мацвеевіцкай), з 1932 года — у Сігневіцкай гміне. Апошнім уладальнікам маёнтка быў Ян Біч.

З 1939 года ў БССР, з 1940 года ў Пешкаўскім сельсавеце.

У 1941—1944 гг. акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Акупанты загубілі ў вёсках Вялікія і Малыя Лясковічы 11 жыхароў, на фронце загінулі 17 воінаў-землякоў.

З 16 ліпеня 1954 года ў Боркаўскім сельсавеце. Паводле перапісу 1970 года дзейнічалі сярэдняя школа, клуб, крама. У 1976 годзе ў выніку ўзбуйнення калгаса «Воркі» быў створаны калгас «Лясковічы» з цэнтр, сядзібай у Вялікіх Лясковічах.

Да 17 верасня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Боркаўскага сельсаветаРешение Брестского областного совета депутатов № 305 от 17 сентября 2013 г. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Берёзовского, Ивацевичского, Малоритского, Пинского районов Брестской области» .

Планіроўка Планіровачна складаецца з 2 вуліц, адна з якіх арыентавана з поўначы на поўдзень, друтая — з паўночнага захаду на поўдзень, злучаных трыма кароткімі паралельнымі вуліцамі, арыентаванымі з захаду на ўсход.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — 66 двароў, 422 жыхары. XX стагоддзе: 1905 — 436 жыхароў, у маёнтку — 25 жыхароў. 1940 — 109 двароў, 549 жыхароў. 1959 — (разам з паселішчам Астроўкі) 135 гаспадарак, 453 жыхары. 1970 — 552 жыхары. XXI стагоддзе: 2005 — 145 двары, 430 жыхароў.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Сігневіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Бярозаўскага раёна