Алена Пятроўна Бераснева (, , Магілёўская вобласць) — беларускі журналіст і палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Біяграфія Нарадзілася 4 чэрвеня 1962 года ў г. Бабруйску Магілёўскай вобласці.

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна, журналіст.

Працавала карэспандэнтам ляхавіцкай раённай газеты «Будаўнік камунізму»; карэспандэнтам, адказным сакратаром рэдакцыі баранавіцкай аб'яднанай газеты «Сцяг камунізму»; адказным сакратаром рэдакцыі баранавіцкай аб'яднанай газеты «Наш край»; рэдактарам аддзела інфармацыйных праграм студыі тэлебачання, рэдактарам творчай групы, выконваючым абавязкі кіраўніка групы «Вячэрні Гродна» Гродзенскага тэлерадыёаб'яднання; аглядальнікам закрытага акцыянернага таварыства рэдакцыі газеты «Вячэрні Гродна»; уласным карэспандэнтам газеты «Рэспубліка» па Гродзенскай вобласці; галоўным рэдактарам абласнога ўнітарнага інфармацыйна-рэкламнага прадпрыемства «Рэдакцыя газеты «Гродзенская праўда».

З'яўлялася дэпутатам Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць пятага і дваццаць шостага скліканняў.

Старшыня Гродзенскай абласной журналісцкай арганізацыі ГА «Беларускі саюз журналістаў».

У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Узнагароды Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, нагрудным знакам «Выдатнік друку Беларусі», медалём ордэна прападобнай Ефрасінні Полацкай.

Асабістае жыццё Замужам, мае дачку.

Спасылкі

Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Члены Беларускага саюза журналістаў