Міхаіл Міхайлавіч Волкаў (, в. Гарбачэва, , Віцебская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Біяграфія Нарадзіўся 23 верасня 1963 года ў в. Гарбачэва Расонскага раёна Віцебскай вобласці.
Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, вучоны аграном. Кандыдат сельскагаспадарчых навук, дацэнт.
Працаваў галоўным аграномам, намеснікам старшыні калгаса «Іскра» Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці; намеснікам старшыні калгаса імя Ф.Энгельса Шумілінскага раёна.
З 1992 года працаваў ва ўстанове адукацыі «Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія» асістэнтам, старшым выкладчыкам, дацэнтам, загадчыкам кафедры захоўвання і перапрацоўкі прадукцыі раслінаводства, дэканам агранамічнага факультэта.
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Асабістае жыццё Жанаты, мае сына.
Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Кандыдаты сельскагаспадарчых навук Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Катэгорыя:Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Катэгорыя:Дэканы агранамічнага факультэта БДСГА