SkinHate — украінскі гурт, які грае ў стылях хардкор і нью-мэтал, паходжаннем з Арджанікідзэ Днепрапятроўскай вобласці. Заснаваны ў 1996 годзе. Першапраходцы ўкраінскай альтэрнатыўнай сцэны.
Гісторыя Першы альбом «Війна в головах» (бел. «Вайна ў галовах») хлопцы запісалі ўласнымі сіламі яшчэ ў 1996 годзе, тады ён меў адну назву з гуртам, але студыя Moon Records, якая зацікавілася маладым ВІА, змяніла назву альбома на цяперашнюю і выдала яго ў 1998 годзе. У тым жа годзе пачынаецца канцэртная дзейнасць у Кіеве. Стыль выканання — хардкор з жорсткім рэп-вакалам, у тэкстах прысутнічае ненарматыўная лексіка. Эпіграфамі да песень альбома сталі сэмплы з розных амерыканскіх фільмаў з рускай агучкай.
Гурт гастралюе ва Украіне, выступаючы ў невялікіх клубах, акрамя таго, выступаў у Беларусі ў Гомелі, дзе знайшоў сваіх прыхільнікаў.
У 2002 годзе лэйблам «Moon Records» быў выдадзены альбом «Квиток до раю» (бел. «Квіток да раю»), у тэкстах якога яшчэ больш нянавісці да людскіх парокаў.
У 2004 годзе гурт вырашыў зміксаваць песні з папярэдніх альбомаў, таму быў выдадзены пакуль што адзіны альбом міксаў «Hatemix».
У 2006 годзе на той жа студыі быў запісаны ды выдадзены трэці альбом гурту «Навкруги» (бел. «Навакол»), які ў параўнанні з папярэднім альбомам гучыць яшчэ цяжэй; тэксты сталі больш жорсткімі (песні «Навкруги», «Понеділок»), але знайшлося месца і для лірыкі (песня «Мєдляк»).
У сакавіку 2007 года з-за разыходжанняў з іншымі ўдзельнікамі гурту яго часова пакінуў цяпер ужо былы вакаліст Ж. К.Адкрытае пісьмо да фанаў Skinhate (рас.), які вярнуўся ў 2008 годзе і паспеў згуляць з ім шмат канцэртаў.
У красавіку 2010 года пасля паўторнага зыходу вакаліста Ж. К.Эксклюзіўнае інтэрв’ю з Ж. К. (рас.) , гурт зрабіў новы сінгл «ZDATEN» са Зміцерам Кусцікавым на вакале, які зараз можна праслухаць у Інтэрнэце. Гэты самотнік пераканаў шмат фанаў гурту, што Skinhate здольны і далей працаваць без свайго былога вакаліста.
Дыскаграфія
Студыйныя альбомы
2001 — Війна в головах 2002 — Квиток до раю 2003 — Війна в головах + bonus (перевидання) 2004 — Hatemix 2006 — Навкруги 2016 — НеЯкУсі 2023 — Палай
Сінглы
2010 — ZDATEN 2011 — Bull-Dozer 2011 — Грань 2015 — Як усі 2022 — Нафталін 2023 — Жнива
Зноскі
Катэгорыя:Рок-гурты Украіны Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1999 годзе