Міхаіл Мікалаевіч Волкаў (, , Віцебская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Біяграфія Нарадзіўся 26 студзеня 1955 года ў г. Оршы Віцебскай вобласці.
Скончыў Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя С. М. Кірава, настаўнік матэматыкі і фізікі.
Працаваў настаўнікам матэматыкі і фізікі ў Высокскай сярэдняй школе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці, гімназіі № 8 г. Віцебска.
З'яўляўся дэпутатам Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання.
Лаўрэат прэміі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта «Чалавек года Віцебшчыны — 2009».
Удастоены ганаровага звання «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь».
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Узнагароды Узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, двума дыпломамі I ступені Акадэміі педагагічных навук СССР.
Асабістае жыццё Жанаты, мае дзвюх дачок.
Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава Катэгорыя:Заслужаныя работнікі адукацыі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Дэпутаты Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 26-га склікання Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Уладальнікі ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны»