Аляксандр Анатольевіч Валчанкоў (, пас. Выганічы, Выганіцкі раён, Бранская вобласць, РСФСР) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Біяграфія Нарадзіўся 2 верасня 1957 года ў пас. Выганічы Выганіцкага раёна Бранскай вобласці (РСФСР).

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, інжынер — выкладчык машынабудаўнічых дысцыплін; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, менеджар-эканаміст.

Працаваў выкладчыкам агульнатэхнічных дысцыплін, сакратаром камітэта камсамола Мінскага машынабудаўнічага тэхнікума; інспектарам, вядучым інспектарам упраўлення сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь; дырэктарам установы адукацыі «Мінскі дзяржаўны машынабудаўнічы каледж».

У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Асабістае жыццё Жанаты, мае сына і дачку.

Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання