Тацця́на Пятро́ўна Кананчу́к (, в. Ходарава, Слаўгарадскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі педагог і палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V і VI скліканняў.
Біяграфія Нарадзілася 2 верасня 1966 года ў в. Ходарава Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці.
Скончыла Магілёўскі педагагічны інстытут імя А. А. Куляшова, настаўнік матэматыкі.
Працавала настаўнікам матэматыкі Аляксандраўскай васьмігадовай школы Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці; намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ № 1 г. Слаўгарада; дырэктарам СШ № 2 г. Слаўгарада; старшынёй Слаўгарадскага раённага Савета дэпутатаў.
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання, была намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі папытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы.. З 2016 года — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Узнагароды Узнагароджаная медалём «За працоўныя заслугі».
Асабістае жыццё Замужам, мае дваіх дзяцей.
Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Педагогі Беларусі