Ала Аляксандраўна Навумчык (, пас. Вясёлы, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V і VI скліканняў. Кандыдат эканамічных навук, дацэнт.

Біяграфія Нарадзілася 24 снежня 1960 года ў пас. Вясёлы Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці.

Скончыла Гомельскі кааператыўны інстытут Цэнтрасаюза, эканаміст; Львоўскі гандлёва-эканамічны інстытут, аспірантуру, эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай.

Працавала эканамістам па комплекснай сістэме кіравання якасцю працы Гомельскага райспажыўсаюза; старшым эканамістам, малодшым навуковым супрацоўнікам па гаспадарча-дагаворнай тэме, асістэнтам кафедры эканомікі гандлю Гомельскага кааператыўнага інстытута. Пасля заканчэння аспірантуры Львоўскага гандлёва-эканамічнага інстытута была асістэнтам, старшым выкладчыкам кафедры эканомікі гандлю, загадчыкам кафедры эканомікі і кіравання ў аграпрамысловым комплексе, прарэктарам па навуковай рабоце Гомельскага кааператыўнага інстытута; першым прарэктарам, рэктарам установы адукацыі «Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі».

У 2008—2012 гадах — член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання, уваходзіла ў склад Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецыПостоянная комиссия Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь по международным делам и национальной безопасности .

У 2012—2016 гадах — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Член Рэспубліканскага Савета РГА «Белая Русь».http://www.belayarus.by/today/organ/

Узнагароды Узнагароджана медалём «За працоўную адзнаку», юбілейнымі медалямі «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», медалём «За супрацоўніцтва» (Саюзная дзяржава), Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Рэктары БГЭУСК