Васілій Парфёнавіч Папко (, в. Доўгае, , Віцебская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Біяграфія Нарадзіўся 19 лютага 1958 года ў в. Доўгае Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці.

Скончыў Вышэйшую Чырванасцяжную школу КДБ СССР імя Ф. Э. Дзяржынскага, факультэт контрразведкі. Палкоўнік.

Праходзіў службу на розных пасадах аператыўнага і кіруючага саставу ўпраўлення КДБ Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці.

У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Узнагароды Узнагароджаны медалямі «За бездакорную службу» I, II, III ступені, юбілейнымі медалямі, ведамаснымі ўзнагародамі.

Асабістае жыццё Жанаты, мае дачку.

Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання