Аляксандр Пятровіч Мякіннік (, в. Хмелеўка, , Мінская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Біяграфія Нарадзіўся 17 ліпеня 1968 года ў в. Хмелеўка Мінскага раёна Мінскай вобласці.
Скончыў Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
Працоўную дзейнасць пачаў тынкоўшчыкам-абліцоўшчыкам-плітачнікам у БМУ № 5 г. Мінска. Служыў у войсках МУС СССР. Працаваў у органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь на розных пасадах, выбіраўся дэпутатам Пятрышкаўскага сельскага Савета дэпутатаў і Мінскага раённага Савета дэпутатаў, працаваў намеснікам старшыні Мінскага раённага Савета дэпутатаў, старшынёй Пятрышкаўскага сельскага Савета дэпутатаў.
З'яўляецца членам савета Мінскай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь». Выбіраўся дэлегатам трэцяга і чацвёртага Усебеларускіх народных сходаў.
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Асабістае жыццё Жанаты, мае сына.
Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання