Генадзь Уладзіміравіч Пальчык (, Навагрудак, Гродзенская вобласць, БССР) — беларускі фізік і палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. Кандыдат фізіка-матэматычных навук, доктар педагагічных навук, дацэнт.

Біяграфія Нарадзіўся 17 мая 1962 года ў г. Навагрудку Гродзенскай вобласці.

Скончыў фізічны факультэт БДУ.

Працаваў супрацоўнікам фізічнага факультэта БДУ; намеснікам дырэктара па навуковай рабоце, дырэктарам ліцэя БДУ; дырэктарам навукова-метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Старшыня праўлення рэспубліканскага дзяржаўнага грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства «Веды», уваходзіць у склад шэрагу рэспубліканскіх і міжнародных калегіяльных органаў у галіне адукацыі і навукі.

У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

22 мая 2018 года прызначаны рэктарам Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусьtvr.by. Вызвалены ад пасады ў жніўні 2020 года і прызначаны загадчыкам кафедры педагогікі і праблем развіцця адукацыі БДУnashaniva.by

Узнагароды Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», нагрудным знакам «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь», ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Нацыянальнага інстытута адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Асабістае жыццё Жанаты, мае двух сыноў.

Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Рэктары Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь