Аляксандр Іванавіч Паляйчук (, в. Ладараж, , Брэсцкая вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Біяграфія Нарадзіўся 15 ліпеня 1955 года ў в. Ладараж Пінскага раёна Брэсцкай вобласці.
Скончыў Брэсцкі педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна па спецыяльнасці «Матэматыка»; Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, эканаміст-арганізатар сельскагаспадарчай вытворчасці.
Працаваў настаўнікам матэматыкі Парскай васьмігадовай школы; дырэктарам Асабовіцкай васьмігадовай школы; намеснікам старшыні калгаса «Шлях Леніна» Пінскага раёна; інструктарам Пінскага раённага камітэта партыі; старшынёй СВК «Лапаціна» Пінскага раёна Брэсцкай вобласці.
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Узнагароды Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», ордэнам Айчыны III ступені.
Асабістае жыццё Жанаты, мае дзвюх дачок.
Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання