Селіго́ры — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, за 22 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Полацк, каля вёскі Глыбачка, у басейне ракі Нача.

Назва На думку Ю. Трусмана, А. Сабалеўскага, Х. Кунстмана, аналаг назвы возера Селігоры — назва возера СелігерЮ. Ю. Трусман. Этимология местных названий Витебской губернии. Ревель, 1897. С. 255.А. И. Соболевский. Русско-скифские этюды. ИОРЯС, XXVII. Ленинград, 1924. С. 258.H. Kunstmann. Die Slaven. Ihr Name, ihre Wanderung nach Europa und die Anfänge der russischen Geschichte in historisch-onomastischer Sicht. Stuttgart, 1996. S. 87-90..

На думку К. Бугі, назва вёскі Селігоры ў XVI стагоддзі згадваецца як «Силигоръ», ад ранейшага «Сълигора». Далей да балцкага Sēligalā «край селаў» (наконт дысіміляцыі двух l параўн. Лотыгора «Лотыгола, Latgala»)K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vilnius, 1961. C. 539..

Водаапісанне Плошча паверхні 0,14 км². Даўжыня 0,6 км, найбольшая шырыня 0,42 км. Даўжыня берагавой лініі 1,58 км. Катлавіна возера круглаватая, крыху выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 10—15 м, пераважна спадзістыя. Ёсць некалькі падоўжаных заліваў. У паўночнай частцы ў возера ўпадае меліярацыйная канава.

Крыніцы

Літаратура

Ліст карты N-35-34. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г.

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Басейн Начы (прыток Заходняй Дзвіны) Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна