«Roll Over Beethoven» () — песня (на ўласныя вершы) у стылі рок-н-рол Чака Беры, адзін з найвядомейшых яго хітоў. Упершыню была выпушчана на сінгле ў маі 1956 года і заняла 29-е месца ў агульным амерыканскім хіт-парадзе (2-е ў катэгорыі «рытм-н-блюз»).

Песня была ўключана ў саўндтрэк да фільма «Рок, рок, рок», які выйшаў у канцы 1956 года. Пазней Беры перазапісваў песню некалькі разоў. Рэфрэн песні «Roll over, Beethoven, and tell Tchaikovsky the news» прапануе збочыць Бетховену і распавесці навіны Чайкоўскаму.

У 1967 годзе Беры запісаў песню «Check Me Out», якая была лірычнай варыяцыяй «Roll Over Beethoven».

Версія The Beatles The Beatles гралі Roll Over Beethoven яшчэ на сваіх ранніх канцэртах у гамбургскіх клубах; захаваўся запіс выступу канца снежня 1962 года ў клубе «Star-Club», у якім была выканана Roll Over Beethoven. Запіс 23 жніўня 1964 года з канцэрта ў Галівуд-боўл увайшоў у альбом The Beatles at the Hollywood Bowl (1977). Акрамя таго, The Beatles таксама ўключалі песню ў свае выступы на радыёперадачах BBC; запіс песні 28 лютага 1964 года пазней увайшоў у зборнік Live at the BBC (1994). Фармальна ж песня была запісана ў студыі 30 ліпеня 1963 года для альбома With The Beatles (1963).

Іншыя версіі Свае версіі Roll Over Beethoven запісвалі Джэры Лі Льюіс, Electric Light Orchestra (спалучыўшы яе з цытатамі з твораў Бетховена, альбом ELO 2) і многія іншыя музыканты.

Крыніцы

Літаратура Музычныя альманахі, даведнікі і энцыклапедыі:

Катэгорыя:The Beatles Катэгорыя:Рок-н-рол