Аказіяналі́зм (ад — выпадковы) — моўная з’ява, якая не адпавядае агульнапрынятаму ўжыванню; ствараецца як выразны сродак у пэўным кантэксце і не замацоўваецца як моўная норма.
Агульная характарыстыка Аказіяналізмамі звычайна з’яўляюцца словы («вершаправод», «ночапіс», «шалёнагубая»), але магчыма выкарыстанне асобных формаў у якасці новых слоў («соў», «савя» замест літаратурнага «сава»; «статуй» замест «статуя») і словазлучэнняў («мяцеляцца спіцы», «навальніцы ракет»). Найчасцей утвараюцца пісьменнікамі, таму інакш называюцца аўтарскімі, індывідуальна-стылістычнымі неалагізмамі. Набываюць значэнне паэтычных тропаў.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Неалагізмы Катэгорыя:Стылістыка