Рафаэ́ль дэ Рые́га-і-Ну́ньес (, Санта-Марыя-дэ-Тунья, Іспанія — , Мадрыд, Іспанія) — палітычны і ваенны дзеяч Іспанскай рэвалюцыі 1820—1823 гадоў.
Біяграфія Скончыў ваенную школу ў Аўеда. Удзельнік вайны з Францыяй 1808—1814 гадоў; узяты ў палон, знаходзіўся ў Францыі, дзе стаў масонам. У 1814 годзе вярнуўся на радзіму, звязаўся з іспанскімі масонамі і афіцэрамі-праціўнікамі абсалютысцкага рэжыму караля Фердынанда VІІ. Удзельнік няўдалай ваеннай змовы 9 чэрвеня 1819 года.
З 1820 года ў званні генерала. Камандаваў батальёнам, 1 студзеня 1820 года ўзняў яго на паўстанне, што стала пачаткам рэвалюцыі 1820—1823 гадоў; абвясціў аднаўленне Кадыскай канстытуцыі 1612 года, на чале 1,5-тысячнага атрада дзейнічаў у правінцыі Андалусія. З сакавіка 1820 года камандзір дывізіі ў Арміі назірання, створанай з андалусійскіх рэвалюцыйных войск, у чэрвені—жніўні 1820 года галоўнакамандуючы гэтай арміяй.
Адзін з лідараў леваліберальнай партыі "эксальтадас". За пратэст супраць роспуску арміі назірання сасланы ўрадам памяркоўных лібералаў ("мадэрадас") на поўнач краіны. У студзені 1821 года па патрабаванні «эксальтадас» прызначаны генерал-капітанам Арагона (да 29 жніўня 1821 года). З 1 сакавіка 1822 года першы прэзідэнт мадрыдскіх картэсаў. У ліпені 1822 года кіраваў задушэннем абсалютысцкага мяцяжу ў Мадрыдзе.
У час французскай інтэрвенцыі 1823 года камандуючы рэвалюцыйнай арміяй у Андалусіі; быў разбіты, схоплены абсалютыстамі і пакараны смерцю ў Мадрыдзе.
Літаратура
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Ваенныя дзеячы