Га́нна Альберты́на Энгелькінг (таксама Энгелькінг-Шафраньска; ; ) — польскі этнолаг, доктар габілітаваны гуманітарных навук у галіне этналогіі са спецыялізацыяй па беларусазнаўчай антрапалогіі, гісторыі польскай этналогіі і этналінгвістыцы. Прафесар Інстытута славістыкі Польскай акадэміі навук (ПАН).

Біяграфія Нарадзілася 13 красавіка 1959 года ў Варшаве. Паходзіць з сям’і навукоўцаў. Яе бацька — Рышард Энгелькінг, прафесар матэматычных навук, вядомы таполаг, які працаваў у ПАН і Варшаўскім універсітэце, а таксама перакладчык французскай літаратуры. Сястра — Барбара Энгелькінг, псіхолаг і сацыёлаг, прафесар і кіраўніца Цэнтра даследаванняў Халакосту пры Інстытуце філасофіі і сацыялогіі ПАН. Стрыечны брат — Лешак Энгелькінг, польскі філолаг, літаратуразнаўца, паэт і перакладчык, звязаны з Лодзьскім універсітэтам. У 2026 годзе гэтую кнігу пераклалі на беларускую мову.

У 1983 годзе скончыла польскую філалогію, а ў 1986 годзе — этнаграфію ў Варшаўскім універсітэце (UW). У 1998 годзе на факультэце паланістыкі Варшаўскага ўніверсітэта абараніла доктарскую дысертацыю па мовазнаўстве на тэму «Магія народных славесных рытуалаў на прыкладзе праклёну» (), напісаную пад кіраўніцтвам прафесара Рэнаты Грэгарчыковай. Ступень доктара габілітаванага атрымала ў 2013 годзе ў Інстытуце археалогіі і этналогіі ПАН на падставе агульнага навуковага здабытку і манаграфіі «Калгаснікі. Антрапалагічнае даследаванне ідэнтычнасці беларускай вёскі мяжы XX і XXI стагоддзяў» ().

Працоўная і навуковая дзейнасць Прафесійная кар’ера Ганны Энгелькінг шчыльна звязана з вядучымі акадэмічнымі цэнтрамі Польшчы. У 1983—1994 гадах яна працавала ў Інстытуце польскай мовы на факультэце паланістыкі Варшаўскага ўніверсітэта. З 1994 па 1998 год з’яўлялася супрацоўніцай Кафедры этналогіі і культурнай антрапалогіі Варшаўскага ўніверсітэта. З 1997 па 2004 год працавала на Кафедры беларускай культуры філалагічнага факультэта Беластоцкага ўніверсітэта. У 2005—2007 гадах працавала ў Цэнтры даследаванняў антычнай традыцыі ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе Варшаўскага ўніверсітэта. Пазней звязала сваю дзейнасць з Інстытутам славістыкі ПАН, дзе ў 2007—2011 гадах займала пасаду намесніка дырэктара па агульных пытаннях, а ў 2011—2015 гадах — дырэктара інстытута.

Галоўныя навуковыя інтарэсы даследчыцы ахопліваюць гісторыю польскай этналогіі (асабліва ў міжваеннае дваццацігоддзе) і славістыкі, антрапалогію і культурную памяць беларускай вёскі, а таксама праблематыку культурных памежжаў (польска-беларуска-літоўскага і беларуска-ўкраінскага). Яна стала праводзіць палявыя даследаванні ў Беларусі. Акрамя таго, Ганна Энгелькінг актыўна займаецца распрацоўкай навуковай спадчыны і біяграфіі вядомага этнографа і сацыёлага Юзафа Абрэмбскага, з’яўляецца рэдактарам інтэрнэт-партала, прысвечанага яго дзейнасці.

Ганна Энгелькінг выступала кіраўніком і выканаўцам шэрагу буйных даследчых праектаў. У 1995—1998 гадах кіравала крытычным аналізам і апрацоўкай палескіх этнаграфічных матэрыялаў Юзафа Абрэмбскага. У 2003—2005 гадах удзельнічала ў праекце па даследаванні межаў і памежжаў у свядомасці мясцовых супольнасцей усходняга памежжа Польшчы. Даследавала македонскі рэгіён Парэчча праз 80 гадоў пасля даследаванняў Ю. Абрэмбскага (праекты 2011—2015 і 2018—2020 гадоў). Таксама кіравала праектам Фонду славістыкі па алічбоўцы і публікацыі невядомай дакументацыі Юзафа Абрэмбскага з Македоніі (2018—2019).

Ганна Энгелькінг займае шэраг кіруючых і ганаровых пасад у польскіх навуковых арганізацыях. Яна з’яўлялася віцэ-старшынёй Навуковай рады Інстытута славістыкі ПАН (2019—2022) і віцэ-старшынёй Камітэта этналагічных навук ПАН (2020—2023). Шмат гадоў актыўна працуе ў Польскім этналагічным таварыстве (PTL), дзе ўваходзіла ў Галоўнае ўпраўленне (2015—2019), выконвала абавязкі віцэ-прэзідэнта (2019—2023), а таксама ўзначальвала Варшаўскае аддзяленне (2013—2017, 2017—2021). Прадстаўляла таварыства ў Радзе навуковых таварыстваў ПАН (2019—2022). З 2017 года ўзначальвае Капітулу прэміі Фонду славістыкі. Яна таксама з’яўляецца членам Еўрапейскай асацыяцыі сацыяльных антраполагаў, Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, Польска-беларускага таварыства і беларускага Навукова-краязнаўчага таварыства «Загароддзе».

Узнагароды Узнагарода Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі ў катэгорыі «Найлепшая польская манаграфія датычна Беларусі ў 2011—2015 гадах» за кнігу «Калгаснікі…» (2016). Узнагарода «Przeglądu Wschodniego» ў катэгорыі «Айчынныя творы» (2012). Сярэбраны Крыж Заслугі (2024). Бронзавы медаль «Заслужаны культуры Gloria Artis» (2025).

Бібліяграфія

Кнігі 2000: Klątwa. Rzecz o ludowej magii słowa. Wrocław: Fundacja na Rzecz Nauki Polskiej (1-е выд.). 2010: Klątwa. Rzecz o ludowej magii słowa. Warszawa: Oficyna Naukowa (2-е выд.). 2012: Kołchoźnicy: Antropologiczne studium tożsamości wsi białoruskiej przełomu XX i XXI wieku. Toruń: Wydawnictwo Naukowe UMK. 2017: The Curse. On Folk Magic of the Word. Warszawa: Instytut Slawistyki PAN.

Пад рэдакцыяй 2004: Nina Łuszczyk-Ilienkowa, Pińsk, Elektrownia. Mam dziesięć lat. Warszawa: Świat Literacki. 2007: Józef Obrębski, Polesie. Studia etnosocjologiczne. T. 1. Warszawa: Oficyna Naukowa. 2013: Czesław Pietkiewicz, Kultura społeczna Polesia Rzeczyckiego. Toruń: Muzeum Etnograficzne im. Marii Znamierowskiej-Prüfferowej (серыя «Etnografia Ocalona»). 2020: Józef Obrębski, The Giaours of Macedonia. Selected writings. Warszawa: Oficyna Naukowa.

Выбраныя артыкулы па-польску і па-англійску 1999: The natsyas of the Grodno region of Belarus: a field study. «Nations and Nationalism», no 2(5), p. 175—206. 2012: Wokół pierwszej polskiej systematyki zamówień. O zapomnianej propozycji Józefa Obrębskiego. «Poznańskie Studia Slawistyczne» nr 3, s. 61-74. 2013: Simple Hardworking Christian Folks, or the Self-Image of Contemporary Belarusian Kolkhozniks: An Anthropologist’s Assessment of a Two-Decade Research Study. «East European Politics and Societies and Cultures», vol. 27, no 2, p. 260—279. 2014: Z dziejów wileńskiego ośrodka etnograficznego w dwudziestoleciu międzywojennym. W stronę profesjonalnych badań terenowych pogranicza polsko-litewsko-białoruskiego. У зборніку: W krainie wielu tradycji. Badania etnograficzne na pograniczu polsko-litewsko-białoruskim w XX i początkach XX wieku. 2015: The myth of the Tower of Babel and its consequences: The indigenous grammars of the mixed world. A contribution to the anthropology of borderlands (based on research in Belarusian-Lithuanian borderlands), «Český lid: Etnologický časopis» nr 1 (102), s. 1-26. 2017: «Poleszuk» nieoswojony. Wokół funkcji chłopskości w konstruowaniu polskości, «Teksty Drugie» 6, s. 68-94. 2018: Macedońskie Trobriandy. Józef Obrębski i pierwsze badania wsi europejskiej w paradygmacie funkcjonalizmu. «Lud», t. 102, s. 185—210. 2019: Nauka na usługach polityki? Przypadek Józefa Obrębskiego. «Sprawy Narodowościowe. Seria nowa» 51. 2021: «Our own traitor» as the Focal Point of Belarusian Folk Narrative on Local Perpetrators of the Holocaust. У зборніку: Places, Spaces, and Voids in the Holocaust. Vol. 3.

Выбраныя артыкулы па-руску 2014: Идентичность беларуских колхозников: между «паном» и «жидом», Деды: дайджест публикаций о белорусской истории, Минск, Харвест, Вып. 13, с. 254—272. 2018: Сказ полесского села, или о фольклоризации памяти о Второй мировой войне. «Славяноведение» nr 6, s. 27-46.

Публікацыі па-беларуску 2000: Палякі-калгаснікі. Наша Ніва, № 39 (196), 25.09.2000, с. 9—10. 2005: Польскія даследаванні Палесся ў міжваеннае дваццацігоддзе: Станіслаў Дваракоўскі (1907—1976). Комплекснае даследаванне фальклору і этнакультуры Палесся. Матэрыялы ІІ Міжнароднай навуковай канферэнцыі, Мінск, БДУ, с. 142—154. 2008: Юзаф Абрэмбскі (1905—1967): да біяграфіі антраполага. Homo Historicus 2008 / пад. рэд. А. Смаленчука, Вільня, ЕГУ, 2008, с. 217—235. 2009: Забыты яўрэйскі навуковец з даваеннай Вільні: слова пра Даніэля Файнштэйна (разам з К. Шыманяк). Homo historicus 2009 / пад. рэд. А. Смаленчука, Вільня, ЕГУ, 2010, с. 286—305. 2011: Палессе Юзафа Абрэмбскага. Arche № 3 (102), с. 118—136. 2011: Паміж аповедам і пісаннем. Апавяданні Ніны Лушчык-Ільянковай як маніфест ідэнтычнасці. Arche, № 3 (102), с. 52—64. 2012: Паміж панам і жыдом. Заўвагі пра структуру ідэнтычнасці беларускіх калгаснікаў рубяжа ХХ-ХХІ ст. Homo Historicus 2012 / пад. рэд. А. Смаленчука, Вільня, ЕГУ, 2012, c. 89—117. 2013: Простыя рабочыя людзі-хрысціяне, або Аўтапартрэт беларускіх калгаснікаў. Arche № 4, c. 518—542. 2017: «Паляшук» у нарадазнаўчым дыскурсе. Эскіз да партрэта паводле Ludu Кольберга. Беларускi фальклор. Матэрыялы і даследаванні. Зборнік навуковых прац, вып. 4, Мінск: Беларуская навука, с. 150—163. 2018: «Паляшук» дэгуманізаваны. Польскае стаўленне да Палесся ў святле міфа. Беларускi фальклор. Матэрыялы і даследаванні. Зборнік навуковых прац, вып. 5, Мінск: Беларуская навука, с. 176—190. 2019: Антрапалогія на службе палітыкі? Выпадак Юзафа Абрэмбскага, даследчыка этнічнасці ў міжваеннай Польшчы. Homo Historicus 2019 / пад. рэд. А. Смаленчука, Вільня, Палітычная сфера, 2019, с. 192—215. 2019: «Паляшук» непрыручаны. Вакол функцыі сялянскасці ў канструяванні польскасці. Род Скірмунтаў і Палессе ў эпоху сацыяльнай і нацыянальнай трансфармацыі грамадства гістарычнай Літвы. XIX—XX стст. / Ród Skirmuntów i Polesie w epoce przemian społecznych i narodowych na ziemiach historycznej Litwy. XIX—XX ww., рэд. А. Смалянчук, Мінск: Выдавец Зміцер Колас, с. 313—345.

Крыніцы

Катэгорыя:Этнолагі Польшчы Катэгорыя:Беларусісты Польшчы Катэгорыя:Выкладчыкі Варшаўскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Беластоцкага ўніверсітэта Катэгорыя:Члены Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў Катэгорыя:Члены Польска-беларускага таварыства Катэгорыя:Выкладчыкі аддзела беларускай культуры Беластоцкага ўніверсітэта Катэгорыя:Члены Заходнепалескага навукова-краязнаўчага таварыства «Загароддзе»