Валерый Іванавіч Гушча (, , Гродзенская вобласць) — беларускі хірург і палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Біяграфія Нарадзіўся 16 кастрычніка 1956 года ў г.п. Іўе Гродзенскай вобласці.
Скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Лячэбная справа».
Працаваў урачом-хірургам, загадчыкам хірургічнага аддзялення ўстановы аховы здароўя «Лідская цэнтральная раённая бальніца» Гродзенскай вобласці.
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Асабістае жыццё Жанаты, мае двух сыноў.
Спасылкі
Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Катэгорыя:Хірургі Беларусі